Аляксандр Мікалаевіч Логінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Логінаў
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Логінаў
Нарадзіўся 23 ліпеня 1991(1991-07-23)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 190 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Букавіна
Маладзёжныя клубы
2002—2003 Украіна АТБ-Алімп (Днепрапятроўск)
2005 Украіна ДЮСШ-12 (Днепрапятроўск)
2005 Украіна Ювілейны (Днепрапятроўск)
2006—2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2010—2011 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2011—2012 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2012 Украіна Жамчужына (Ялта) 12 (0)
2013—2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 18 (0)
2014 Украіна Сталь (Алчэўск) 16 (1)
2015 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 22 (0)
2016 Украіна Верас (Роўна) 9 (1)
2016—2017 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 23 (1)
2017 Беларусь Іслач 5 (0)
2018 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 10 (1)
2018 Украіна Верас (Роўна) 12 (0)
2019 Украіна Палессе (Жытомір) 7 (0)
2019—2020 Украіна ВПК-Агра (Шэўчэнкіўка) 25 (1)
2021 Украіна Крышталь (Херсон) 11 (0)
2021— Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 верасня 2021.

Аляксандр Логінаў (нар. 23 ліпеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца чарнавіцкай «Букавіны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў розных спартыўных школах Днепрапятроўска. У 2008—2012 гадах выступаў за моладзевыя склады крыварожскага «Крыўбаса» і днепрапятроўскага «Дняпра». У 2012 годзе перайшоў у аматарскі клуб «Жамчужына» з Ялты, які ў тым жа годзе пачаў выступаць у Другой лізе. Пазней выступаў у Першай лізе за кіраваградскую «Зорку» і алчэўскую «Сталь».

У сярэдзіне сезона 2014/15 «Сталь» знялася з турніру, і Логінаў далучыўся да другалігавага «Крэміня». Па выніках сезона 2014/15 «Крэмінь» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак саступіў у стыкавых матчах за месца ў Першай лізе. У пачатку 2016 года перайшоў у ровенскі «Верас», які па выніках сезона 2015/16 выйшаў у Першую лігу, але абаронца пакінуў каманду ды далучыўся да іншага першалігавага клуба — «Нафтавіка-Укрнафты».

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Спачатку выступаў у аснове «Іслачы», але пазней страціў месца ў складзе, усяго правёў за каманду 5 матчаў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[3].

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Нафтавік-Укрнафту», а ў пачатку жніўня таго ж года зноў далучыўся да ровенскага «Вераса». У красавіку 2019 года перайшоў у жытомірскае «Палессе», а ў ліпені стаў іграком клуба ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі. Дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. Першую палову 2021 года правёў херсонскім «Крышталі», а пасля яго вылету ў Другую лігу перайшоў у чарнавіцкую «Букавіну».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Украіна Пераможца Другой лігі Украіны: 2019/20 (група B)

Зноскі