Аляксандр Рыгоравіч Коган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Коган
Дата нараджэння 12 сакавіка 1929(1929-03-12) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Рыгоравіч Коган (нар. 12 сакавіка 1929Прылукы, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1985). Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут (спецыяльнасць «Прадзенне бавоўны», 1954; аспірантура, 1966; дактарантура, 1982).

Працаваў у эвакуацыйным шпіталі № 1648 (Курск; 1943—1944), на фабрыцы «Знамя труда» (Кастрама; 1954—1957), Прылуцкай панчошнай фабрыцы імя 8 Сакавіка (1957—1958), Прылуцкай прадзільнай фабрыцы (1958—1968, галоўны інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў, загадчык кафедры; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», дацэнт).

Стваральнік навукова-педагагічнай школы ў галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў, у якой абаронена больш за трыццаць кандыдацкіх і дзве доктарскія дысертацыі[1], у іх ліку Андрэй Кузняцоў, Дзмітрый Рыклін, Андрэй Дзягілеў і іншыя.

Член рэдкалегіі навуковага часопіса «Матэрыялы і тэхналогіі»[2]. Аўтар шэрагу патэнтаў[3].

Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вытворчасці камбінаваных нітак новых структур, ільнозмяшчальнай пражы і тэкстыльных матэрыялаў, кампазіцыйных тэкстыльных матэрыялаў бытавога і тэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых спосабаў прадзення і абсталявання для іх рэалізацыі; удасканаленне працэсаў вытворчасці пражы рознага складу; кантроль якасці льнянога валакна[4]; тэхналогіі перапрацоўкі адходаў тэкстыльнай вытворчасці; распрацоўка прагрэсіўных метадаў апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў, у тым ліку на аснове нанатэхналогій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1984);
  • ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллегпрам»;
  • нагрудныя знакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]