Аляксандр Уладзіміравіч Бекетаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Бекетаў
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Aleksandr Vladimirovich Beketov
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 14 сакавіка 1970(1970-03-14) (54 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 182 см
Вага 75 кг

Аляксандр Уладзіміравіч Бекетаў (руск.: Александр Владимирович Бекетов; нар. 14 сакавіка 1970, Васкрасенск, Маскоўская вобласць) — расійскі фехтавальшчык на шпагах, заслужаны майстар спорту, алімпійскі чэмпіён.

Скончыў Смаленскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці трэнер-выкладчык (1992). Выступаў за «Дынама» (Маскоўская вобласць). У 1996 годзе ўдзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце, дзе заваяваў залаты медаль у асабістым першынстве і срэбраны ў камандным першынстве. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1989 года камандным першынстве. Чэмпіён Расіі ў 1994 годзе. Узнагароджаны ордэнам Мужнасці (1997).