Аляксандр Уладзіміравіч Канойка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Канойка
Дата нараджэння 15 студзеня 1987(1987-01-15) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2018)
Альма-матар

Аляксандр Уладзіміравіч Канойка (нар. 1987, в. Заполле, Клічаўскі раён) — беларускі гісторык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт БДПУ (2009), магістратуру (2010) і аспірантуру (2015). З 2010 года — выкладчык, з 2016 — дацэнт БДПУ. Кандыдат гістарычных навук (2015), тэма кандыдацкай дысертацыі — «Роля транспарту ў эканамічным развіцці Беларусі (1772—1914 гг.)». У 2018 годзе абараніў доктарскую дысертацыю — «Эканамічныя фактары фармавання індустрыяльнага грамадства ў Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX стагоддзя».

У 2019 годзе стаў галоўным спецыялістам упраўлення ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі[1].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вучэбны дапаможнік / А. У. Канойка [і інш.]; пад рэд. А. А. Корзюка. — Гродна : ЮрСаПринт, 2014. — 220 с.
  2. Шляхі зносін у эканоміцы Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. : крыніцазнаўчы аналіз / А. У. Канойка // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2012. — № 2. — С. 47-51.
  3. Транспарт на тэрыторыі Беларусі напярэдадні адмены прыгоннага права (1795—1861 гг.) / А. У. Канойка // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2012. — Вып. 7. — С. 52-58.
  4. Шляхі зносін і транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы ХVІІІ — пачатку ХХ ст. / А. У. Канойка // Беларус. гіст. часоп. — 2013. — № 1. — С. 4-14.
  5. Палітыка царскіх улад у сферы кіравання транспартнымі камунікацыямі на тэрыторыі Беларусі (канец ХVІІІ — пачатак ХХ ст.) / А. У. Канойка // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2013. — № 4. — С. 36-40.
  6. Роля і месца прыватнага капіталу ў сістэме транспартнага забеспячэння Беларусі (1772—1914 гг.) / А. У. Канойка // Образование и наука в Беларуси: актуальные проблемы и перспективы развития в XXI веке : сб. науч. ст. [к VIІ науч.-практ. конф. молодых ученых БГПУ, 5 ноября 2014 г.] / Белорус. гос. пед. ун-т; редкол.: А. В. Торхова (отв. ред.), П. А. Матюш, Е. В. Жудрик [и др.]. — Минск, 2014. — С. 136—142.
  7. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і прыватнага капіталу пры фарміраванні дарожнай сеткі Беларусі (1772—1914 гг.) / А. У. Канойка // Подзвігу народа жыць у вяках (да 70-годдзя Вялікай Перамогі) : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 28 крас. 2015 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т; рэдкал.: А. В. Касовіч [і інш.], А. П. Жытко (навук. рэд.). — Мінск, 2015. — С. 163—167.

Зноскі