Аляксандр Усік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Усік
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя бокс
Нарадзіўся 17 студзеня 1987(1987-01-17) (37 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры з 11 верасня 2013
Рост 191 см
Вага 91 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Усік (укр.: Олександр Усик) — украінскі баксёр. Чэмпіён свету і Еўропы сярод аматараў, Алімпійскі чэмпіён — 2012. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у першай цяжкай вазе і цяжкай вазе.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступае ў прафесійным боксе з 2013 года. 25 верасня 2021 года ўкраінскі баксёр у Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» перамог брытанца Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF, IBO і WBO ў цяжкай вазе. Аляксандр Усік выйграў гэты бой па ачках, адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы і стаў абсалютным чэмпіёнам свету адразу ў двух вагавых катэгорыях — такое здарылася другі раз у гісторыі. Ён паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету Эвандэра Холіфілда, пры тым дабіўся гэтага значна хутчэй: у 19-м баі на прафесійным рынгу[1].

Зноскі