Аляксандр Фёдаравіч Суханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Фёдаравіч Суханаў
руск.: Александр Фёдорович Суханов
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1928(1928-10-29) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера гісталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аляксандр Фёдаравіч Суха́наў[1] (руск.: Александр Фёдорович Суханов; нар. 29 кастрычніка 1928, Саснова, Далматаўскі раён, Курганская вобласць, РСФСР —) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Саснова Далматаўскага раёна Курганскай вобласці РСФСР. У 1951 годзе скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Омскага медыцынскага інстытута. У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние частичного удаления и хронического раздражения коры головного мозга белых крыс на процессы регенерации в очаге воспаления». У 1955—1956 гадах асістэнт кафедры гісталогіі Благавешчанскага медыцынскага інстытута. З 1956 года працаваў у Кемераўскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасады асістэнта кафедры гісталогіі, з 1960 да 1978 года — яе загадчыка. Займаў пасаду дэкана лячэбнага факультэта, з 1971 года — прарэктара інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Морфологические и гистохимические аспекты белковой сенсибилизации и анафилаксии».

З 1978 года А. Ф. Суханаў у Віцебскім медыцынскім інстытуце. Да 1996 года на пасадзе загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі[2]. Дэкан падрыхтоўчага аддзялення ў 1981—1984 гадах[2].

Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па марфалогіі і гістахімічных заканамернасцях рэакцыі арганізма на антыгенны раздражняльнік. Таксама займаўся пытаннямі структурна-функцыянальных пашкоджанняў клетак і тканак пры гіпатэрміі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]