Аляксандр Хлапонін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Алякса́ндр Гена́дзевіч Хлапо́нін (нарадзіўся 6 сакавіка 1965) — расійскі палітык, губернатар Краснаярскага края з верасня 2002 году.

Нарадзіўся ў г. Калёмба (Шры-Ланка) у сям'і перакладніка савецкага замежнаэканамічнага ведамства. Жанаты, выхоўвае дачку.

Змест

[правіць] Біяграфія

[правіць] Губернатар Краснаярскага края

На датэрміновых выбарах губернатару Краснаярскага края, прызначаных у сувязі са смерцю губернатара А. Лебедзя ў авіякатастрофе, высунуў сваю кандыдатуру. Датэрміновыя выбары губернатара Краснаярскага края адрозніваліся беспрэцэндэнтнай мабілізацыяй рэсурсаў асноўных кандыдатаў, цвёрдым супрацьстаяннем і разгулам «чорных выбарчых тэхналогіяў».

8 верасня 2002 году ў першым туры выбараў атрымаў 25 адсоткаў галасоў, саступіўшы старшыне заканадаўчага сходу А. Вусу з 27 адсоткамі, апярэдзіўшы дэпутата Дзярждумы С. Глаз'ева з 20 адсоткамі і мэра Краснаярску П. Пімашкова з 15 адсоткамі.

22 верасня ў другім туры атрымаў перамогу, атрымаўшы 48 адсоткаў галасоў супраць 42 у А. Вуса, пры гэтым выйграў амаль на ўсіх тэрыторыях, акрамя Краснаярску і Ачынску, найбольшую падтрымку атрымаў у Нарыльску. Выбарчая камісія Краснаярскага края два разы прызнавала выбары несапраўднымі, але першы раз яе рашэнне было адменена судом, другі раз — Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расійскай Федэрацыі, пасля чаго прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, не чакаючы ўступа А. Хлапоніна на пасаду губернатара края, прызначыў яго выканаўцам абавязкаў губернатара края.

Прыступіўшы да выканання абавязкаў губернатара, паабяцаў на працягу двух месяцаў дамагчыся ліквідацыі запазычанасцяў па зарплаце перад краявымі бюджэтнікамі, што і было зроблена. У 2003 годзе пераканаў уладальнікаў буйных прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі края, перарэгістроўвацца ў краі і плаціць падаткі на яго тэрыторыі, што прывяло да значнага павелічэння прыбытковай часткі бюджэту края. У 2004 годзе выступіў з ініцыятывай правядзення рэфэрэндуму па аб'яднанні Краснаярскага края з Таймырскім (Даўгана-Ненецкім) і Эвенкійскім аўтаномнымі акругамі, у 2005 годзе адбыўся рэфэрэндум па аб'яднанні рэгіёнаў. У 2004 годзе ініцыяваў прыняцце закону пра далучэнне гарадоў Каеркан, Талнах і пасёлка снежнагорск да гораду Нарыльск.

Карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва края. Імідж не псуюць нават дробныя здарэнні ў жыцці губернатара. Напрыклад, падзенне з матацыкла на вачах у публікі ў перапынку хакейнага матчу ў Краснаярску. Ці выкладзеныя ў інтэрнэт ролікі, у якіх ён мацюкаецца.

[правіць] Узнагароды

Зноскі

  1. Взгляд(руск.) 
  2. Указ Прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі ад 03.04.2008 № 446(руск.) 
  3. Указ Прэзідэнта РФ ад 15 красавіка 1998 г. № 392
  4. Губэрнатар Краснаярскага краю Аляксандр Хлапонін ганараваны ордэна св. Данііла Маскоўскага(руск.) 
  5. Рашэнне Гарадзкога Савету адзінага муніцыпальнага ўтварэння «горад Нарыльск» ад 11 кастрычніка 2002 г. № 24-305 «Пра прысваенне звання „Ганаровы грамадзянін гораду Нарыльск“ Хлапоніну Аляксандру Генадзевічу»(руск.) 
  6. Губэрнатар Краснаярскага краю Аляксандар Хлапонін стаў «Ганаровым чыгуначнікам Расеі».
  7. «Візітная картка гораду на Енісеі», газэта «Северная магистраль» 10 чэрвеня 2005(руск.) 

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах