Эвенкійская аўтаномная акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эвенкійская аўтаномная акруга
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання 31 снежня 2006
Плошча
  • 767 600 км²
Эвенкійская аўтаномная акруга на карце
Часавы пояс KRAT
Код аўтам. нумароў 88
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эвенкійская аўтаномная акруга — былы суб’ект Расійскай Федэрацыі, знаходзіўся ва Усходняй Сібіры, існаваў да 1 студзеня 2007 года. Адміністрацыйным цэнтрам акругі быў пасёлак гарадскога тыпу Тура (сёння — пасёлак). Эвенкійская нацыянальны акруга была ўтворана 10 снежня 1930 года. З 7 кастрычніка 1977 года — аўтаномная акруга.

Згодна з вынікамі рэферэндуму, праведзенага 17 красавіка 2005 года, з 1 студзеня 2007 года Эвенкійская аўтаномная акруга зрабілася адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асаблівым статусам — Эвенкійскім раёнам Краснаярскага края.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

З поўначы на ​​поўдзень тэрыторыя аўтаномнай акругі распасціралася прыблізна на 1500 км, з усходу на захад 800—850 км. Насельніцтва ў 2007 годзе складала 16 979 чал., на канец 2006 года гэта быў самы маленькі суб’ект РФ па колькасці жыхароў. Шчыльнасць насельніцтва: 0,02 чал. /км² (2008), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 33,0 % (2008). Гарадское насельніцтва (у былым тады пгт Тура) — 5720 чал., сельскае — 11 258 чал. Аўтаномная акруга цалкам знаходзілася ў Крайняй Поўначы Расіі.

Асноўныя рэкі: Ніжняя Тунгуска (басейн Енісея). Буйныя азёры: Есей. На тэрыторыі размяшчаўся геаграфічны цэнтр Расіі — возера Віві.