Аляксей Мікалаевіч Азерын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Азерын
Алексей Николаевич Озерин
Дата нараджэння 8 красавіка 1924(1924-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1944(1944-01-13) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421944
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Аляксей Мікалаевіч Азерын (8 красавіка 1924, с. Дурасава, Качкуроўскі раён, Рэспубліка Мардовія — 13 студзеня 1944, Калінкавічы, Гомельская вобласць, Беларусь) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, камандзір аддзялення 237-га гвардзейскага стралковага палка (76-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 красавіка 1924 года ў вёсцы Дурасава цяпер Качкуроўскага раёна Рэспублікі Мардовія у сям’і рабочага. Рускі.

З 1927 года жыў у горадзе Вічуге Іванаўскай вобласці па вуліцы Калгаснай, дом 9/10. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 13 працаваў слесарам на фабрыцы імя Н. Р. Шагава.

У жніўні 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. На фронце з верасня 1943 года.

Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра. Сяржант Азерын у ноч на 28 верасня 1943 года з групай воінаў на падручных сродках пераадолеў раку Дняпро у раёне сяла Мысы (Рыпкінскі раён Чарнігаўскай вобласці), выбіў ворага з траншэі, што садзейнічала пераправе праз раку іншых падраздзяленняў палка.

Загінуў 13 студзеня 1944 года ў баі за горад Калінкавічы ў Беларусі.

Пахаваны ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гарадах і Вічуга і Калінкавічы імем Героя названыя вуліцы, у горадзе Вічуга яго імя носіць школа № 13, у Саранску прафесійнае вучылішча № 321.
  • У горадзе Калінкавічы ўстаноўлены абеліск і мемарыяльная дошка.
  • У Цэнтральным музеі Узброеных Сіл СССР на Паклоннай гары ў Маскве захоўваецца камсамольскі білет сяржанта і камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў, комсорга роты А. М. Азерына.
  • Піянерская дружына школы № 6 г. Калінкавічы, Гомельскай вобласці названая ў гонар Аляксея Азерына.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горб М. Г. Страну заслоняет собой. — М.: Воениздат, 1976. — С. 172, 174, 175.
  • Борисов Н. Растут патриоты на земле Белорусской // Воен.-ист. журн. — 1971. — № 11. — С. 101 −105.
  • Акулов П. Подвиг Алексея Озерина// Трудовой край. — 1980. — 23 февр.
  • Иванов А. Мужественный сын Отчизны // Трудовой край. — 1980. — 11 нояб.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Мікалаевіч Азерын на сайце «Героі краіны»