13 студзеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Студзень → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 | ||||||
13 студзеня — трынаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі [правіць]
- 1510: Маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, ліквідавана Пскоўская рэспубліка
- 1819: Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога
- 1854: Фаас Энтані з Філадэльфіі запатэнтаваў новы музычны інструмент — акардыён
- 1945: Савецкія войскі занялі Будапешт
- 1949: Савецкая разведка здабыла распрацаваны ў Пентагоне і Лэнглі план нападзення на СССР «Dropshot»
- 1991: Савецкія войскі бяруць штурмам будынак тэлецэнтра ў Вільнюсе; адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.
Нарадзіліся [правіць]
- 1598: Франсуа Мансар, французскі архітэктар
- 1622: Мальер, французскі драматург, акцёр; рэфарматар сцэнічнага мастацтва (пам. 17.2.1673)
- 1806: Ёван Стэрыя Попавіч: сербскі паэт, драматург і перакладчык (пам. 10.3.1856)
- 1841: Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў
- 1858: Эдмон Аман-Жан, французскі мастак
- 1864: Вільгельм Він, нямецкі фізік, (пам. 30.8.1928)
- 1893: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання (пам. 9.8.1943)
- 1924: Ралан Пеці, французскі харэограф
- 1938: Васіль Гроднікаў, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 17.10.2005)
- 1972: Віталій Шчэрба, беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён
- 1977: Арланда Блум, брытанскі кінаакцёр
Памерлі [правіць]
- 888: Карл III Тоўсты, імператар Захаду
- 1151: Сугерый, абат Сен-Дэні
- 1593: Сымон Будны, асветнік, філосаф, гісторык, паэт, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ (нар. каля 1530)
- 1625: Ян Брэйгель Старэйшы, вядомы фламандскі мастак (нар. 1568)
- 1909: Іван Забелін, рускі гісторык і археолаг
- 1935: Мікалай Бліадухо, беларускі геолаг (нар. 10.12.1878)
- 1941: Джэймс Джойс, ірландскі пісьменнік і паэт (нар. 2.2.1882)
- 1948: Саламон Міхоэлс, акцёр, рэжысёр, яўрэйскі грамадскі дзеяч (нар. 16.3.1890)