Аляксей Пятровіч Кагадзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Пятровіч Кагадзееў
Дата нараджэння 7 красавіка 1926(1926-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1997(1997-07-23) (71 год)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Ганна Паўлаўна Зелянкова
Прафесіі хормайстар, дырыжор
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Аляксей Пятровіч Кагадзе́еў[1] (7 красавіка 1926 — 23 ліпеня 1997) — харавы дырыжор, педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Альхаватка Данецкай вобласці. У 1955 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Г. Зелянковай[2]). З 1959 года хормайстар, у 1960—1993 гадах галоўны хормайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі. У 1960—1973 гадах выступаў як оперна-сімфанічны дырыжор[2].

Памёр 23 ліпеня 1997 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод спектакляў, пастаўленых з удзелам А. П. Кагадзеева такія, як опера «Арэстэя» С. Танеева і «Атэла» Дж. Вердзі, «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава, «Міндыя» А. Тактакішвілі, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Вайна і мір» С. Пракоф’ева, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі, вакальна харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа і інш.

Аўтар метадычных прац «У дапамогу дырыжору хору» (1967) і «Тэхніка харавога дырыжыравання» (1968)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кагадзееў Аляксей Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]