Аляксей Якаўлевіч Кійкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Якаўлевіч Кійкоў
Сцяг1-ы Міністр лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
11 жніўня 1968 — 1985
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік ён сам, як міністр лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
Пераемнік Леанід Краўцоў
Сцяг1-ы Міністр лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
21 лістапада 1965 — 11 жніўня 1968
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік ён сам, як міністр лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
Сцяг Другі сакратар прамысловага Магілёўскага абкама КПБ
11 студзеня 1963 — 10 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 17 лютага 1921(1921-02-17)
Смерць невядома
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Званне капітан
Бітвы
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Славы III ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксе́й Я́каўлевіч Кійкоў (17 лютага 1921, в. Калтык, Алтайскі край — ?) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут павышэння кваліфікацыі Міністэрства лясной гаспадаркі СССР (1951), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1960).

У 1936—1941 на працы ў Краснаярскім краі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1942—1949 гадах працуе на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах у Расіі, Мастах і Барысаве. З 1951 года дырэктар Барысаўскага дрэваапрацоўчага камбіната «Камінтэрн». З 1953 года старшыня Барысаўскага гарвыканкама, пасля 1-ы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б.

З 1960 года намеснік загадчыка прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б. З 11 студзеня 1963 па 10 снежня 1964 года 2-гі сакратар Магілёўскага прамысловага абкама КП(б)Б.

З 12 снежня 1964 па кастрычнік 1965 года працаваў начальнікам Упраўлення лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасцю СНГ БССР. З 21 лістапада 1965 па 11 жніўня 1968 года — міністр лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля перайменавання міністэрства міністр лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР.

З 1985 года — навуковы супрацоўнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

Заслужаны работнік прамысловасці БССР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]