Анастасія Мікалаеўна Дзмітрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастасія Мікалаеўна Дзмітрук
укр.: Анастасія Миколаївна Дмитрук
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка
Дата нараджэння 31 студзеня 1991(1991-01-31) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія Мікалаеўна Дзмітрук (укр.: Анастасія Миколаївна Дмитрук; нар. 31 студзеня 1991 г., Нежын, Чарнігаўская вобласць) — украінская паэтэса і грамадскі дзеяч. У сваёй творчасці выкарыстоўвае як украінскую, так і рускую мову. Вядомасць набыла дзякуючы вершу «Ніколі мы не будзем братамі», напісанаму ў сакавіку 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 31 студзеня 1991 года ў горадзе Нежын Чарнігаўскай вобласці. З 12 гадоў жыве ў Кіеве, дзе вучылася ў гімназіі, а затым — у Фізіка-тэхнічным інстытуце Кіеўскага політэхнічнага інстытута.

Скончыла НТУУ «КПІ» зімой 2014 года, атрымаўшы кваліфікацыю спецыяліста па інфармацыйнай бяспецы. У перыяд Еўрамайдана працавала ў адной з фірмаў па абароне камп’ютарнай інфармацыі. Атрымаўшы шырокую вядомасць сваімі патрыятычнымі вершамі, пакінула працу і занялася выключна творчасцю і грамадскай дзейнасцю.

З 2014 года была адным з кіраўнікоў украінскай сацыяльнай сеткі WeUA, дзе займалася сувязямі з грамадскасцю, а таксама ўзначальвала конкурс патрыятычнай паэзіі.

У красавіку 2016 года атрымала званне «Кіяўлянка года — 2015» за ўклад у культурнае развіццё сталіцы.

22 верасня 2016 г. атрымала прэмію Кабінета міністраў Украіны за асаблівыя дасягненні моладзі ў развіцці Украіны. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным распараджэнні В. Гройсмана: "За нацыянальна-патрыятычнае выхаванне грамадзян, падрыхтоўку моладзі да абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, развіццё валанцёрскага руху, садзейнічанне Узброеным Сілам урадавая прэмія прысуджана чарнігаўскай паэтэсе.

12 лістапада 2016 г. атрымала ўзнагароду Усеўкраінскай прэміі «Жанчына III тысячагоддзя» ў катэгорыі «Перспектыва».