Пад 1078 годам у «Аповесці мінулых гадоў» (Іпацьеўскі спіс) упамінаецца Няжаціна Ніва, дзе адбылася бітва[ru] рускіх князёў з полаўцамі. Аднак дапушчэнне, што Няжаціна Ніва знаходзілася на месцы цяперашняга Нежына, лічыцца малаімаверным[4].
З 1147 года ўпамінаецца як Уненеж[5][6] («Когда же услышали другие города, — Уненеж, Белая Вежа, Бохмач, — что Всеволож взят»).
У 1239 г. — (у кастрычніку) атрад мангольскага хана Менгу па дарозе на Чарнігаў знішчыў умацаванні Уненжа (Нежына). Амаль паўтара стагоддзя тут вандравалі нікому не падпарадкаваныя атрады броднікаў (берладнікаў).
У 1320 г. Нежын (пад назвай «Нежынскае гарадзішча») увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, у 1471 годзе стала цэнтрам староства ў Кіеўскім ваяводстве[7].
У 1380 г. — па дагаворы паміж маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім і чарнігаўскім князем Дзмітрыем Альгердавічам Нежын увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, і ўвайшоў у склад кааліцыі княстваў, якую ўзначальваў маскоўскі князь. Кааліцыя стала вынікам імкнення маскоўскага князя выйсці з-пад залежнасці татарскай Залатой Арды і барацьбы за далучэнне ўдзельных княстваў былой старажытнарускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, якое таксама прэтэндавала на ролю «збіральніка» старажытнарускай спадчыны.
У 1500—1503 г. — у ходзе маскоўска-літоўскай вайны Нежын у складзе Чарнігава-Северскай зямлі адышоў да Масковіі.
У 1514 г. — Уненж называецца Нежын. І гетман Яўстафій Ружынскі ўтварыў «Нежынскі казацкі полк».
У 1648 г. — у чэрвені войска Багдана Хмяльніцкага вызвалілі Нежын ад польскага панавання. Сфарміравалі Нежынскі казацкі полк (10 тыс. казакоў). Казакі Нежынскага палка ў 1649 г. прымалі ўдзел у паходзе на Кодак. У 1653 г. пад камандаваннем Івана Золотаренко ваявалі на поўначы Чарнігаўшчыны, а ў 1654—1655 гг. прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад польска-літоўскіх захопнікаў.
У 1649 г. — Нежын быў зроблены цэнтрам кіравання аднаго з вялікіх маларасійскіх казацкіх палкоў «Нежынскі» (10000 казакоў), і заставаўся ім да 1782 г..
У 1667 г. — маскоўскія войскі пад камандаваннем князя Рамаданаўскага спалілі горад, разграміўшы антымаскоўскае паўстанне.
У 1708 г. — Нежын быў прыпісаны да Кіеўскай губерні, у 1781 г. прызначаны павятовым горадам Чарнігаўскага намесніцтва, у 1797 г. ўвайшоў у склад Маларасійскай губерні, у 1802 г. — Чарнігаўскай.
У 1831 г. — Магдэбургскае права юрыдычна адменена ўказам Мікалая I. Паступова Нежын ператвараецца ў правінцыйны гарадок Расійскага дзяржавы.
У 1943 г. — Нежын вызвалілі ад нямецкіх акупантаў.
↑ абНежин // Украинская Советская Энциклопедия. том 7. Киев, «Украинская Советская энциклопедия», 1982. стр. 223.
↑ абНежин // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. том 22. М., научное издательство «Большая Российская Энциклопедия», 2013. стр. 280-281.