Анатоль Уласавіч Чыгараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Уласавіч Чыгараў
Дата нараджэння 2 снежня 1941(1941-12-02) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці інжынер-механік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Анатоль Уласавіч Чыгараў (нар. 2 снежня 1941, в. Жаркі, Вохамскі раён, Кастрамская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1989). Правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996), Беларускай горнай акадэміі (1998), Германскага таварыства механікаў і матэматыкаў (1997), віцэ-прэзідэнт Беларускага таварыства тэарэтычнай і прыкладной механікі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, 1967; аспірантура, спецыяльнасць «Механіка», 1971).

Працаваў у Варонежскім тэхналагічным інстытуце (1971—1978, выкладчык кафедры тэхнічнай кібернетыкі, кафедры вышэйшай матэматыкі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1979—2019, прафесар кафедры «Тэарэтычная механіка», у 1991—2019 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2019, прафесар кафедры бія- і нанамеханікі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя распаўсюджвання хваляў; хаос і самаарганізацыя.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Динамическое деформирование структурно неоднородных упругих сред : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Чигарев Анатолий Власович. — Новосибирск, 1985.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун А. І. Чыгараў Анатоль Уласавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 294—295. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чигарев Анатолий Власович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 543.
  • Чигарев Анатолий Власович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели наук и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 18—19.