2 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
2 снежня - трыста трыццаць шосты (трыста трыццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1805: Перамога арміі Напалеона над расійска-аўстрыйскім войскам у Бітве пад Аўстэрліцам.
- 1852: Падзенне Другой рэспублікі у Францыі і ўсталяванне Другой імперыі з імператарам Напалеонам III на чале.
- 1920: Александропальская дамова паміж Турцыяй і Арменіяй, якая скончыла Армяна-турэцкую вайну.
- 1939: Адкрыты міжнародны аэрапорт імя Фіярэла Лагуардыі ў Нью-Йорку.
- 1942: Манхетэнскі праект: першая штучная ланцуговая ядзерная рэакцыя.
- 1946: Дамова аб аб'яднанні акупацыйных зон Германіі, якую падпісалі Вялікабрытанія і ЗША ў Нью-Йорку, гэтым паклаўшы пачатак Бізоніі.
- 1956: Група рэвалюцыянераў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мексікі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.
- 1971: Утварэнне Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
- 1990: Кааліцыя на чале з канцлерам Гельмутам Колем перамагае на першых з 1932 усенямецкіх выбарах.
[правіць] Нарадзіліся
- 1612: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч (пам. 1655)
- 1859: Жорж-П'ер Сёра́, французкі мастак (пам. 1891)
- 1879: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч (пам. 1967)
- 1902: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст (пам. 29.10.1937)
- 1923: Марыя Калас, оперная спявачка (пам. 1977)
- 1923: Аляксандр Якаўлеў, савецкі і расійскі палітычны дзеяч (пам. 2005)
- 1946: Джані Версачы, італьянскі мадэльер (пам. 1997)
- 1978: Нелі Фуртада, канадская спявачка
- 1981: Брытні Спірс, амерыканская спявачка
[правіць] Памерлі
- 1547: Эрнан Картэс, іспанскі канкістадор
- 1594: Герард Меркатар, фламандскі картограф
- 1814: Данат'ен Альфонс дэ Сад, французскі пісьменнік (гл.таксама: садызм) (нар. 1740).
- 1918: Эдмон Растан, французскі паэт, драматург
- 1919: Марыя Доліна, руская спявачка (нар. 1868)
- 1939: Арцём Вясёлы, пісьменнік (нар. 1899)
- 1940: Мікалай Кальцоў, біёлаг, заснавальнік эксперыментальнай біялогіі ў Расіі і СССР (нар. 1872)
- 1979: Васілій Салаўёў-Сядой,савецкі кампазітар (нар. 1907)
- 1980: Рамэн Гары, французскі пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 1914)
- 1985: Філіп Артур Ларкін, англійскі паэт (нар. 1922)
- 1987: Якаў Зяльдовіч, савецкі фізік.
- 1987: Дон Фултан Айзелі, астранаўт NASA (нар. 1930)
- 1987: Люіс Федэрыка Лелуар, аргентынскі біяхімік французскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1970.
- 1990: Роберт Камінгс, амерыканскі акцёр (нар. 1908)
- 1993: Пабла Эскабар, калумбійскі наркабарон
- 2006: Марышка Вераш, вакалістка галандскага гурта «Shocking Blue» (нар. 1948)

