Ангстрэм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

А́нгстрэм (Å) (шведск.: ångström, вымаўляецца [ˈɔ̀ŋstrœm]) — адзінка вымярэння даўжыні, роўная 10−10 м (0,1 нм або 100 пм). Ужываецца ў оптыцы, схематэхніцы, атамнай фізіцы і астраноміі. Названая ў гонар шведскага фізіка і астранома Андэрса Ёнаса Ангстрэма (A. J. Ångström, 18141874), які ўвёў яе ў 1868 годзе. Ангстрэм прыжыўся ў мове фізікаў, бо 10−10 м — гэта прыблізны памер атама вадароду. Прыкладна такім жа з'яўляецца крок атамнай рашоткі і гэтак далей. У выніку замест мноства нулёў можна аперыраваць звычайнымі дробамі. Дыяметр атама вадароду ўжо не 0,0000000005 м, а проста 1/2 Å.

Дадзеную адзінку не рэкамендуецца выкарыстоўваць у Міжнароднай сістэме СІ. Замест яе пераважней ужываць нанаметр (1 нм = 10 Å).

Ангстрэм часта завуць пазасістэмнай адзінкай. Тым не менш, яна вызначаецца праз адзінкі сістэмы СІ.

Знак ангстрэма[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што знак ангстрэма (Å) уключаны ў Юнікод як асобны знак (Angstrom sign, U+212B), аднак яго кананічным раскладаннем з'яўляецца загалоўная лацінская літара A з кружочкам зверху (Å, код U+00C5), г. з. гэтыя два знакі павінны быць неадметныя з пункта гледжання карыстача. Пераважней для пазначэння ангстрэма выкарыстоўваць літару A з кружочкам зверху (U+00C5).

З-за таго, што знак ангстрэма на шматлікіх клавіятурах адсутнічае, у некаторых тэкставых працэсарах выкарыстоўваюцца адмысловыя камбінацыі клавіш або каманды для яго ўводу. Напрыклад, у Microsoft Word — гэта камбінацыя Ctrl+Shift+@+A, а ў LaTeX — \AA.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]