Перайсці да зместу

Андрусь Такінданг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрусь Такінданг
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Такінданг
Дата нараджэння 4 верасня 1983(1983-09-04) (41 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі мастак, рэстаўратар, тэлевядучы, спявак, музыка
Гады актыўнасці 2003 — цяперашні час
Інструменты домра
Жанры фольк-мадэрн, ска-джаз-рэгі-панк
Калектывы RECHA, Гаротніца
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андру́сь Такінда́нг, ці Андрэ́й Такінда́нг (нар. 4 верасня 1983) — беларускі мастак, музыкант, паэт, тэлевядучы.

Нарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Рэха», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў Мінску.

19 кастрычніка 2013 года атрымаў разам з Дзянісам Міжуем узнагароду «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамуві» («Bulbamovie») за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).

7 лістапада 2020 года Андрусь Такінданг, у час пратэстаў у Беларусі, пасля канцэрта ў мікрараёне Мінска Каменная Горка, быў затрыманы. 10 лістапада судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту[1].

У 2024 выпусціў сольны альбом «Mir i supakoj».

  1. Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 суток арышту. Наша Ніва ў Telegram (10 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.