Выхаванец івацэвіцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру «Слуцка». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, а 22 кастрычніка 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Слуцка» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:3)[2]. Пасля працягваў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, а ў сезоне 2023 стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3].