З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Сангушка.
Андрэй Міхайлавіч Сангу́шка (? — 4 кастрычніка 1560) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Прадстаўнік княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня», сын Міхаіла Аляксандравіча і Ганны
Капачэвічаўны (Копач), унук Аляксандра Сангушкавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1522—1553, спраўца Кіеўскага ваяводства ў 1540—1542, стараста луцкі ў 1542—1559. У 1508, 1512—1514 удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, у 1512, 1515 — з татарамі.
Валодаў маёнткамі на Валыні, у Новагародскім ваяводстве (Дзярэчын), Гарадзенскім (Кузніца), Берасцейскім (Кусцін), Кобрынскім паветах.
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была з 1511 года Ганна Васілеўна Храптовіч (пам. 1545), дачка старосты ўладзімірскага Васіля Багданавіча Храптовіча, ад шлюбу з якой меў сына і дачку:
У 1546 ажаніўся другі раз з князёўнай Багданай Міхайлаўнай Мсціслаўскай (пам. 1565), дачкой удзельнага князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага і Юліяны Іванаўны Мсціслаўскай (каля 1475—1499). Дзеці:
Андрэй Міхайлавіч Сангушка — продкі |
---|
|
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 70, 77, 97. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 97. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6