Праваслаўе

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянства
Christian cross.svg

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Бог Айцец
Ісус Хрыстос
Святы Дух
Троіца
Анёлы
Сатана Д'ябал

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Выкупленне
Выратаванне · Уваскрэсенне
Другое прышэсце · Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцызм · Праваслаўе
Пратэстанцызм
Антытрынітарыі

Праваслаўе (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ва Усяленскай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός).

У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.

У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і, нават, Сімвала веры (напрыклад, філіокве, дагмат аб непарочным зачацці Багародзіцы, дагмат аб Чысцілішчы, дагмат аб бязгрэшнасці рымскага першасвяшчэнніка ў справах веры і маралі, дагмат аб вяршэнстве ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа і г. д.) адкалолася Рымска-каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.

Гл. таксама[правіць]