Андрэ Ланской

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэ Ланской
руск.: Андрей Михайлович Ланской
Дата нараджэння 31 сакавіка (13 красавіка) 1902[1][2] ці 5 сакавіка 1903(1903-03-05)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1976(1976-08-22)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-мазаічыст, мастак-гравёр
Вучоба
Мастацкі кірунак Парыжская школа[d] і ташызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ Ланской (фр. Andre Lanskoy; 1902, Масква — 1976, Парыж) — рускі жывапісец, графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праўнук Сяргея Сцяпанавіча Ланскога. Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і графа Міхаіла Міхайлавіча Ланскога (1863—1924) і яго другой жонкі Варвары Васілеўны (Парусінавай; 1877—1969). Выпускнік пецярбургскага Пажаскага корпуса. Уступіўшы пасля рэвалюцыі 1917 года добраахвотнікам у Белую армію, Ланской у 1920 годзе разам з ёй пакінуў Расію. Праз Канстанцінопаль Андрэй Ланской прыехаў у Парыж, дзе з 1921 года ён пасяліўся ў квартале Манпарнас. У Парыжы Ланской наведваў Акадэмію дэ ла Гранд Шам’ер і займаўся ў майстэрні Сяргея Судзейкіна.

Удзельнічаў у другой і трэцяй выставах documentaў Каселі (1959, 1964).

Андрэй Ланской памёр у сваёй майстэрні ў Парыжы 24 жніўня 1976 года. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.

Зноскі

  1. André Lanskoy
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б в г пасведчанне аб смерці — С. 11. Праверана 25 студзеня 2023.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. а б https://www.centrepompidou.fr/fr/ressources/personne/cKryep Праверана 11 кастрычніка 2021.