Аніхафоры
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аніхафоры | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Раздзел: | ||||||||||||||
| Падраздзел: | ||||||||||||||
| Тып: |
Аніхафоры |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Onychophora Grube, 1853 |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Аніхафоры (Onychophora) — тып беспазваночных жывёл.
Адзіны клас (Першаснатрахейныя, Protracheata) падзяляецца на 2 сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай і ўмеранай зонах Паўднёвага паўшар'я.
Даўжыня да 15 см. Цела з 13-44 сегментаў, вусенепадобнае, укрыта мяккай хіцінавай кутыкулай. Па ўсёй даўжыні цела кароткія ножкі. На галаве 3 пары прыдаткаў (першая пара — доўгія вусікі). Органы дыхання — трахеі, выдзялення — цэламадукты. Сэрца ў выглядзе трубкі з адтулінай, крывяносных сасудаў няма.
Жывуць у вільготных мясцінах, у лясным подсціле. Начныя жывёлы. Кормяцца насякомымі.
Раздзельнаполыя. Пераважна жывародныя.