Кольчатыя чэрві

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кольчатыя чэрві
Regenwurm1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Раздзел:

Двухбакова-сіметрычныя

Тып:

Кольчатыя чэрві

Навуковая назва

Annelida Lamarck, 1809

ITIS   64357
NCBI   6340

Кольчатыя чэрві (Annelida), анеліды, кальчацы — тып беспазваночных жывёл.

Адрозніваюць 3 класы:

Паходзяць з сярэдняга кембрыю. Пашыраны ўсюды, жывуць у морах, прэсных вадаёмах, глебе. На Беларусі найбольш пашыраны малашчацінкавыя чэрві і п'яўкі.

Найбольш высокаарганізаваныя чэрві з другаснай поласцю цела — цэломам. Даўжыня ад доляў міліметра да 3 м. Цела сегментаванае, укрыта тонкай кутыкулай. Колжасць сегментаў — да некалькіх соцень. На баках кожнага сегмента органы руху — параподыі. Дыханне праз кугыкулу, у некаторых ёсць шчэлепы. Маюць стрававальную, выдзяляльную, нервовую сістэмы, большасць — прымітыўную крывяносную сістэму (сэрца няма), органы смаку, нюху. Органы слыху пабудаваны па тыпу лакатараў. Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Размнажэнне бясполае (пачкаванне) і палавое. Развіццё прамое або з ператварэннем (лічынка трахафора).

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах