Апалон Вейскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
|
|
| Апалон Вейскі, каля 550—520 гг. да н. э. | |
| Apollo di Veio | |
| Тэракота. | |
| Нацыянальны музей этрускага мастацтва, Рым |
Апалон Вейскі — тэракотавая этруская статуя Апалона са старажытнага горада Веі, вырабленая прыблізна ў 550—520 гадах да н. э. у міжнародным іанічным ці ў познаэтрускім стылі. Была выяўлена ў 1916 годзе, у наш час захоўваецца ў Нацыянальным музеі этрускага мастацтва[1].
Аўтарам статуі, верагодна, з'яўляўся скульптар Вулка — адзіны з этрускіх скульптараў, чыё імя дайшло да нас. Статуя з'яўлялася часткай кампазіцыі, якая адлюстроўвала Апалона і Геракла, якія змагаліся за Керынейскую лань. Гэта кампазіцыя размяшчалася на вышыні 12 м на акратэрыёне свяцілішчы Мінервы ў Партанача[1].
