Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў
Кіраўнікі
Глава Провада ўкраінскіх нацыяналістаў (1929-1938)[1]

Яўген Канавалец

Глава Провада ўкраінскіх нацыяналістаў

Андрэй Мельнік

Заснаванне

2 лютага 1929[2]

Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН, укр.: Організація українських націоналістів) — украінская палітычная арганізацыя.

Створана ў 1929 Я. Канавальцам. У сваёй праграме абвяшчала непрымірымыя адносіны да камунізму. Паставіла сябе над іншымі ўкраінскімі партыямі і рухамі, пачаўшы з імі барацьбу. Імкнулася пры дапамозе ўсенароднага паўстання аб'яднаць усе ўкраінскія землі ва Украінскую Самастойную Саборную Дзяржаву (УССД). У 1940 з-за ўнутраных рознагалоссяў распалася на АУН (м) — мельнікаўцаў і АУН (б) — бандэраўцаў (паводле прозвішчаў кіраўнікоў — А. Мельніка і С. Бандэры). На пачатку ІІ сусветнай вайны выступіла супраць Польшчы, потым супраць СССР на баку Германіі. Пасля адмовы гітлераўскіх уладаў прызнаць Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы (30.6.1941) АУН (б) перайшла ў апазіцыю да акупацыйнага рэжыму, разгарнула супраць яго прапаганду. На гэта нацысты адказалі арыштамі і расстрэламіі бандэраўцаў. Мельнікаўцы стаялі на змоўніцкіх пазіцыях да нацыстаў. Вясной 1943 АУН (б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы — «Украінская паўстанцкая армія» («УПА») пачала на Валыні і Палессі дзеянні супраць гітлераўцаў і савецкіх партызанаў. Улетку 1943 антынямецкая барацьба з Валыні перакінулася на тэрыторыю Галічыны. 3 1944 галоўныя сілы АУН разгарнулі антысавецкую барацьбу, якая ахапіла пераважна заходнія вобласці Украіны і працягвалася да сярэдзіны 1950-х гадоў.

Пасля вайны асноўныя кадры абедзвюх частак АУН былі ў эміграцыі. 3 абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Украіны ў 1991 АУН перанесла сваю дзейнасць на радзіму і скіравала яе на пабудову дэмакратычнай, палітычна і эканамічна незалежнай украінскай дзяржавы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кенцій А. Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў // БЭ ў 18 т. 1. Мн., 1996.