Арганічныя рэчывы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аргані́чныя злучэ́нні, або арганічныя рэчывы — вуглевадароды і іх вытворныя.

Арганічныя злучэнні, як правіла, маюць малекулярную будову, нізкія тэмпературы плаўлення і кіпення, амаль усе гаручыя і параўнальна лёгка раскладаюцца пры награванні. Для арганічных злучэнняў характэрная з’ява ізамерыі.

Аснова будовы арганічных злучэнняў — ланцугі з атамаў вугляроду, злучаных паміж сабою кавалентнымі сувязямі. Класіфікацыя арганічных злучэнняў заснаваная на кратнасці сувязяў паміж атамамі, тапалагічных асаблівасцях вугляродных ланцугоў і наяўнасці ў малекуле арганічных злучэнняў функцыянальных групаў. Усе гэтыя асаблівасці будовы малекул арганічных злучэнняў цесна спалучаныя з іх хімічнымі ўласцівасцямі.

Арганічных злучэнняў вядома каля 10 мільёнаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]