Арктын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арктын
стар.-грэч.: Ἀρκτῖνος
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э.
Жанр гераічны эпас
Мова твораў старажытнагрэчаская мова

Арктын (стар.-грэч.: Ἀρκτῖνος; 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э.) — легендарны грэчаскі паэт з Мілета, якому прыпісваюць аўтарства эпічных паэм «Эфіяпіда» і «Аблога Троі».

Арктын паходзіў з сям'і Тэлея з іанійскага роду Наўтэяў. Іаан Цэцыс, які жыў у XII ст., паведамляў, што ён з'яўляўся вучнем Гамера. Адна з легенд прыпісвае Арктыну пройгрыш у паэтычным спаборніцтве з Лесхам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]