Іанійцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іанійцы
Ἴωνες
NAMA Loutrophoros Polystratos.jpg
Выява на пасудзіне (Афіны)
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Старажытная Грэцыя
Мова грэчаская
Рэлігія політэізм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы ахейцы, эалійцы, дарыйцы

Іанійцы (стар.-грэч.: Ἴωνες) — адно з асноўных старажытнагрэчаскіх плямёнаў, якое ў 1 тысячагоддзі да н. э. насяляла Атыку, некаторыя астравы Эгейскага мора і заходняя ўзбярэжжа Малой Азіі (Іонія).

Паходжанне і рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнагрэчаскай міфалогіі паходжанне іанійцаў выводзілася ад Іона, унука Эліна.

Іанійцы ўзгадваліся ў запісах крыцкага лінейнага пісьма B (ахейскі перыяд) як жыхары поўдня Грэцыі[1]. Страбон пісаў, што іанійцы былі выціснуты з Пелапанеса на поўнач іншымі плямёнамі (дарыйцамі). На Карынфскім пярэсмыку ў старажытнасці быў ўсталяваны слуп. На адным яго баку было напісана "Тут не Пелапанес ужо, а Іонія", на процілеглым — "Тут Пелапанес ужо, а не Іонія"[2].

Герадот у апісанні жыхароў Пелапанеса пералічваў кінурыяў - карэнных насельнікаў паўвострава, "адзінае іанійскае племя на Пелапанесе", якое пад уладай Аргаса стала дарыйскім[3]. Аднак Герадот не лічыў, што іанійцы мелі паўднёвагрэчаскае паходжанне: "Іанійскае племя ніколі не пакідала сваёй зямлі"[4]. Ён тлумачыў асаблівасці іанійцаў паходжаннем ад пеласгаў, даіндаеўрапейскага карэннага насельніцтва Грэцыі. Часткова старажытны гісторык сам абвяргае сваю думку, калі апавядае пра рассяленне іанійцаў.

Такім чынам, у X - IX стст. іанійцы пакінулі поўдзень Грэцыі, які раней насялялі разам з ахейцамі, замацаваліся ў Атыцы, дзе асімілявалі больш старажытных жыхароў і адкуль перасяліліся на астравы цэнтральнай часткі Эгейскага мора (найбольш значныя Дэлас , Хіас, Самас), на ўзбярэжжы Малой Азіі заснавалі вобласць Іонія з заможнымі гарадамі Мілет, Факея, Эфес, Прыена і інш. Герадот называў афінян першымі з іанійскага племені[5]. Іонія стала першай вобласцю Старажытнай Грэцыі, адкуль пачаўся росквіт культуры ў класічную эпоху. Пазней афіняне і іншыя іанійцы пабудавалі калоніі ў Прычарнамор'і, факейцы асвойвалі Заходняе Міжземнамор'е.

Знакамітыя іанійцы[правіць | правіць зыходнік]

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Іанійскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы з'яўляўся асновай літаратурнай мовы Элады.

Зноскі

  1. Таблетка Xd:146
  2. Страбон, III:5
  3. Герадот, VIII:73
  4. Герадот, I:56
  5. Герадот, I:56