Арльбергскі тунэль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Арльбергскі тунэль | |
| Афіцыйная назва | Arlberg Railway Tunnel |
| Вобласць ужывання | чыгуначны |
| Пралягае пад | Усходнімі Альпамі |
| Месца размяшчэння | |
| Агульная даўжыня | 10 240 м |
| Дата адкрыцця | 1884 год |
Арльбергскі тунэль (Arlbergtunnel) — тунэль у Аўстрыі, ва Усходніх Альпах, пад Арльбергскім перавалам. Прабіты на вышыні каля 1300 метраў над узроўнем мора. Даўжыня 10 240 м.
Праз Арльбергскі тунэль праходзіць Трансальпійская электрыфікаваная чыгуначная лінія Інсбрук-Блудэнц. Збудаваны ў 1880—1883 гадах, рух адкрыты 21 снежня 1884 года. Першапачаткова тунэль быў адкрыты ў аднакалейным варыянце, але нагрузка на чыгуначнай лініі была такая вялікая, што ўжо 15 ліпеня 1885 года быў адкрыты другі шлях.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арльбергскі тунэль
| Гэта пачатак артыкула пра Аўстрыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |