Артанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Артанія — вобласць у Усходняй Еўропе. Згадваеца арабскім географам X ст. Аль-Джанхані разам з іншымі славянскімі землямі — Куявіяй (Кіевам) і Славіяй (Ноўгарадам). Адны гісторыкі атаясамляюць Артанію з Прычарнаморскай Руссю (Тмутаракань); іншыя звязваюць яе з Разаню, якая ўзнікла у землях мардвы. Таксама ёсць меркаванне, што Артанія звязаная з Оршай. Артанія, як і іншыя славянскія аб’яднанні, існавала ў канцы VIII — першай палове IX стст., гэты значыць, задоўга да стварэння Кіеўскай Русі.