Артур Дзмітрыевіч Кузьміч
Поўнае імя | Артур Дзмітрыевіч Кузьміч | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 студзеня 2003[1] (21 год) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 175 см | |||||||||
Вага | 68 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Мінск | |||||||||
Нумар | 22 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Артур Кузьміч (нар. 14 студзеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец «Мінска», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. У канцы сезона 2021 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. 28 лістапада 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча са «Смаргонню» (0:1).
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду пінскай «Хвалі»[2]. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні арэнды ў снежні 2022 года[3].
У сакавіку 2023 года на правах арэнды далучыўся да віцебскага «Макслайна»[4]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[5]. У пачатку 2024 года стаў рыхтавацца да новага сезона з «Мінскам».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак не выхадзіў на поле.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Мінск | 10 | 0 | |
2020 | дубль | Мінск | 19 | 2 | |
2021 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2022 (1) | дубль | Мінск | 7 | 0 | |
2022 (2) | Д2 | Хваля | 9 | 0 | |
2023 | Д2 | Макслайн | 23 | 2 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в http://fcvolna-pinsk.by/player/artur-kuzmich/
- ↑ Футбол. "Минск" отправил в аренду квартет игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Артур Кузьмич сменил "Волну" на "Макслайн" (руск.). football.by (23 сакавіка 2023). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Артур Кузьмич покинул "Макслайн" (руск.). football.by (25 снежня 2023). Праверана 12 лютага 2024.