Архангел Міхаіл (скульптура з Шарашова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архангел Міхаіл. 1470—1480
Матэрыял дрэва, яечная тэмпера, пазалота
Тэхніка разьба
Памеры 104 × 42 × 34 см
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Архангел Міхаіл — драўляная скульптура, створаная ў 1470—1480 гадах. Захоўваецца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер скульптуры — 104×42×34 см[1].

Выяўлена 18-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1970 г. у Троіцкім касцёле (1848) гарадскога пасёлка Шарашова Брэсцкай вобласці[1].

Рэстаўрыравана ў Спецыяльных навуковых рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР П. Р. Журбеем у 1973—1980 гадах[1].

Як паведаміў старажыл Шарашова Аляксандр Аляксандравіч Белабродскі, у 1932—1939 гг. у Шарашоўскі касцёл прывезлі скульптуры з касцёла Святой Троіцы ў Бяроза-Картузскім манастыры. Скульптура, напэўна, з’яўлялася завяршэннем алтара, што мае месца ў бакавым алтары касцёла ў сяле Воўпа Гродзенскай вобласці. З Шарашова ў 1930-я гг. П. А. Сергеевічам і 6-й, 18-й экспедыцыямі музея ў 1963 і 1970 гг. было вывезена ўсяго 47 твораў XV—XIX стст[1].

Зноскі

  1. а б в г 25. Архангел Міхаіл // Пластыка Беларусi XII-XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка : Альбом] / Аўт. і склад. Н.Ф.Высоцкая ; Фота Г.Л.Ліхтаровіча. — Мн.: Беларусь, 1983. — 230 с. — 30 000 экз.