Аршалынскі раён
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Краіна | Казахстан |
| Уваходзіць у | Акмалінскую вобласць |
| Насельніцтва (2010) | 24 330[1] |
| Плошча | 5 800 км² |
| Часавы пояс | UTC+6 |
| Код аўта. нумароў | C |
Аршалынскі раён (каз.: Аршалы ауданы) — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Акмалінскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Аршалы.
Геаграфія [правіць]
Размешчаны на ўсход ад сталіцы Астаны. На ўсходзе мяжуе з Ярэйментаўскім раёнам, на поўдні — з Карагандзінскай вобласцю, на захадзе і поўначы — з тэрыторыяй горада рэспубліканскага падпарадкавання Астана.