Аршанская рабочая арганізацыя (1898—1900)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аршанская рабочая арганізацыя. Утворана ў асяроддзі рамесных рабочых у канцы 1898 г. пад уплывам агітацыі высланых з Віцебска сацыял-дэмакратаў. Мела стачачную касу і падпольную бібліятэку (каля 80 выданняў РСДРП, Бунда, беластоцкай «Групы рабочых рэвалюцыянераў», «Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі» і інш). Пад уплывам яе агітацыі ў снежні 1898 г. на працягу 5 дзён баставалі 14 рамесных рабочых, якія дабіліся скарачэння рабочага дня да 13 гадзін. Вясною і летам 1900 г. адбыліся 4 эканамічныя забастоўкі ў рамесных майстэрнях — кравецкай, шавецкай, сталярнай і шапачнай. У красавіку 1900 г. у Оршы распаўсюджваліся першамайскія лістоўкі, у жніўні — палітычная адозва групы «Паўднёвы рабочы» (Екацярынаслаў), «Да ўсіх рабочых і работніц Расіі» (перадрукаваная ў № 1 газеты «Искра», 1900). 6 верасня 1900 г. арганізацыя разгромлена паліцыяй. У якасці абвінавачаных да следства прыцягнуты 22 чал.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біч, М. В. Аршанская рабочая арганізацыя 1898 — 1900 / М. В. Біч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М.В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 188. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Бич, М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861 – 1904 гг. / АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1983. — 280 с. — С. 130 — 131.