Арэналь (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэналь
Lago Arenal
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 600 м
Даўжыня 30 км
Шырыня 5 км
Плошча 80 км²
Найбольшая глыбіня 55 м
Басейн
Выцякаюць рака Арэналь
Размяшчэнне
Краіна  Коста-Рыка
Арэналь (Коста-Рыка)
Арэналь
Арэналь
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арэналь (ісп.: Lago Arenal) — самае вялікае возера Коста-Рыкі. Размешчана прыблізна ў 90 км на паўночны захад ад сталіцы краіны — горада Сан-Хасэ, на мяжы правінцый Гуанакастэ і Алахуэла. Вышыня над узроўнем мора — 600 м. Ля ўсходняга берага знаходзіцца вулкан Арэналь. Выцякае рака Арэналь, якая належыць да басейна Карыбскага мора.

Плошча возера павялічылася ў 3 разы пасля будаўніцтва дамбы ГЭС у 1979 годзе і складае 80 км². Даўжыня возера — 30 км, шырыня — 5 км. Сярэдняя глыбіня — 30—60 м. Падчас запаўнення вадасховішча было затоплена некалькі невялікіх гарадоў. ГЭС вырабляе 70 % электраэнергіі ў Коста-Рыцы. Возера Арэналь забяспечвае вадой рэгіён і правінцыю Гуанакастэ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]