Арэхаўскі мох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арэхаўскі мохбалота ў Беларусі, у Пухавіцкім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці. У вадазборы рэк Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пераважна нізіннага (49%) і вярховага (46%) тыпаў. Плошча 7,7 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6 тыс. га. Магутнасць торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м. Першапачатковыя запасы 32,1 млн. т. На балоце ёсць невялікія азёры, на усходзе прымыкае Сяргееўскае возера. Торф ускраінных участкаў прыдатны на подсціл сельска-гаспадарчай жывёле. На плошчы 1,5 тыс. га у торфе павышаная колькасць бітуму. Участкі, на якіх торф выпрацаваны, выкарыстоўваюцца як сенажаці. Трапляюцца сухадольныя лугі агульнай пл. 0,6 тыс. га, хваёвы лес.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8