Астравы Эртхольмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эртхольмен
Ertholmene
Эртхольмен.svg
Каардынаты: Каардынаты: 55°19′12″ пн. ш. 15°11′16″ у. д. / 55.32° пн. ш. 15.187778° у. д. (G) (O) (Я)55°19′12″ пн. ш. 15°11′16″ у. д. / 55.32° пн. ш. 15.187778° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Балтыйскае мора
Колькасць астравоў 3
Найбуйнейшы востраў Крысціянсё
Агульная плошча 0,39 км²
Найвышэйшы пункт 22 м
Краіна Flag of Denmark.svg Данія
Астравы Эртхольмен (Данія)
Астравы Эртхольмен
Насельніцтва (2012) 103 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 264,103 чал./км²
Крысціянсё
Commons-logo.svgЭртхольмен на Вікісховішчы 

Эртхо́льмен (дацк.: Ertholmene) — архіпелаг з трох астравоў у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Даніі. Агульная плошча - 0,39 км². Адзіны населены пункт - Крысціянсё. Насельніцтва (2012 г.) - 103 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Эртхольмен знаходзіцца ў 17,9 км на паўночны ўсход ад вострава Борнхальм і ў 812 км на паўночны захад ад Мінска. Складаецца з трох астравоў:

  • Востраў Крысціянсё (22,3 га)
  • Востраў Фрэдэрыксё (4 га)
  • Востраў Грасхольм (11 га)

Акрамя таго, у склад архіпелага ўваходзіць некалькі бязлюдных скал, якія разам з Грасхольмам утвараюць птушыны запаведнік.

Найвышэйшы пункт — узгорак Мёльбакен — знаходзіцца на востраве Крысціянсё.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці архіпелаг меў назву Kierkeholmen (Царкоўныя астравы), што можа сведчыць пра пасяленне на ім хрысціянскіх манахаў. Аднак ніякіх дакладных звестак пра сталае насельніцтва да XVII ст. няма.

У 1684 г. датчане пабудавалі на астравах крэпасць Крысціянсё. Гэта назва, а таксама назва Фрэдэрыксё паходзяць ад імёнаў дацкіх манархаў. Крэпасць выкарыстоўвалася ў ваенных мэтах, а таксама як турма да 1855 г. Згодна перапісу 1810 г., у ёй месцілася 829 чал.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Эртхольмен з'яўляюцца ў некаторай ступені анамаліяй рэгіянальнага падзелу Даніі. У 1970 - 2003 гг. архіпелаг уваходзіў у склад муніцыпалітэта Борнхальм. Але ў далейшым выйшаў з яго складу і наогул з сістэмы муніцыпальнага падпарадкавання. Астравы (найчасцей у дакументах значацца як Крысціянсё) афіцыйна з'яўляюцца ўладаннем дацкай дзяржавы і кіруюцца міністэрствам абароны.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная галіна эканомікі — абслугоўванне турыстаў. Сюды ўязджае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў у год. Найчасцей яны прыбываюць на пароме праз суседні востраў Борнхальм або на асабістых яхтах. Турыстаў вабяць добра захаваныя крэпасць, касцёл, а таксама ізаляваны лад жыцця астравіцян.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]