Асфіксія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Асфіксія | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | R09.0, T71. | |
| МКХ-9 | 799.0 | |
Асфіксія (стар.-грэч. Ἀ- «без» і стар.-грэч. σφύξις — «пульс», літаральна — адсутнасць пульса) — удушша, абумоўленае кіслародным галаданнем і лішкам вуглекіслаты ў крыві і тканках, напрыклад пры сцісканні дыхальных шляхоў звонку (удушэнне), закрыцці іх прасвету, ацёк і г. д.
[правіць] Неадкладная дапамога
Традыцыйна выкарыстоўваюць прымусовае задзьмуванне паветра ў лёгкія хворага. Гэты метад, названы «рот у рот» ці «рот у нос» выкарыстоўваецца паўсюдна ў якасці неадкладнай дапамогі да прыезду ўрача.