Атлантропа
Атлантропа — футурыстычны інжынерны праект 1920-х гадоў нямецкага архітэктара Германа Зёргеля.
Змест |
[правіць] Праект
Зёргель прапанаваў перагарадзіць гідраэлектрычнай дамбай Гібралтарскі праліў і другой дамбай паменш — перакрыць Дарданэлы. Быў таксама варыянт, дзе другая дамба злучала Сіцылію з Афрыкай. У выніку ўзровень вады ў Міжземным моры панізіўся б прыблізна на 100 метраў. Такім чынам меркавалася не толькі атрымліваць электраэнергію у дастатку, але і падаваць апрэсненую марскую ваду ў Сахару, каб яна стала прыдатная для сельскай гаспадаркі. Еўропа і Афрыка сталі б адным кантынентам — Атлантропай, а замест Міжземнага мора з'явілася б штучнае мора — Сахарскае. Акрамя таго, у экватарыяльнай Афрыцы прапанавалася затапіць басейн ракі Конга, стварыўшы Кангалезскае мора, для паляпшэння мясцовага клімату.[1]
[правіць] Верагодныя наступствы рэалізацыі праекта
- Засухі ў Еўропе ў выніку памяншэння выпарэння з паверхні мора.
- Утварэнне саланчаковых пустынь на дне Міжземнага мора, якое агаліцца, пагаршэнне экалагічнага становішча з прычыны салёных вятроў.
- Павышэнне ўзроўня Сусветнага Акіяна.
- Сацыяльныя праблемы жыхароў рэгіёна.
[правіць] Лёс праекта
Калі праект быў апублікаваны, ён выклікаў найбольшыя пратэсты ў жыхароў Паўднёвай Еўропы, якія не ўяўлялі сваё жыццё без мора. У перыяд кіравання нацыстаў у Германіі Зёргелю было забаронена прапагандаваць свой праект, бо ён не знайшоў адабрэнні ў Гітлера. Аднак па заканчэнні вайны Зёргель працягваў прапагандаваць свой праект да сваёй смерці ў 1952 годзе.