Гібралтарскі праліў
Гібральта́рскі пралі́ў (па-арабску: جبل طارق, ісп.: Estrecho de Gibraltar) — праліў, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.
Даўжыня праліву складае 65 км, шырыня — 14—44 км. Глыбіня ў фарватары дасягае 338 метраў, найбольшая глыбіня — 1181 м.
Па берагах Гібралтарскага праліва размешчаныя стромкія скальныя масівы, якія ў старажытнасці называліся Геркулесавымі слупамі — Гібралтарская скала на поўначы і Муса на поўдні праліва.
Дзякуючы свайму зручнаму геаграфічнамі размяшчэнню гэты праліў мае вялікае эканамічнае і стратэгічнае значэнне, знаходзіцца пад кантролем англійскай фартэцыі і ваенна-марской базы Гібралтар. У раёне праліва размешчаныя іспанскія порты Сеўта, Ла-Лінея, Альхесірас, а таксама мараканскі Танжэр.
Многія годы Іспанія і Марока супольна вывучалі пытанне пабудовы пад пралівам чыгуначнага і/або аўтамабільнага тунеля, аналагічнага таму, які злучае Францыю ды Англію пад пралівам Ла-Манш. У 2003 была распчатая новая праграма даследванняў, разлічаная на тры гады.
Амерыканскія і брытанскія будаўнікі, са свайго боку, разглядалі магчымасць пабудовы моста праз праліў. Такі мост мусіў бы стаць самым высокім (звыш 900 метраў) і самым працяглым (15 км) з тых, што існуюць на Зямлі.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гібралтарскі праліў
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||
