Міжземнае мора

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Mediterranean Relief.jpg

Міжземнае мора — міжземнае, міжмацерыковае мора Атлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам.

У Міжземным моры вылучаюць моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Крыцкае, Эгейскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае мора, Чорнае мора, Азоўскае мора.

[правіць] Гісторыя

Сучаснае Міжземнае мора з'яўляецца рэліктам старажытнага акіяна Тэціс, які быў значна шырэй і распасціраўся далёка на ўсход. Рэліктамі акіяна Тэціс з'яўляюцца таксама Аральскае, Каспійскае, Чорнае і Мармуровае моры, прымеркаваныя да яго найболей глыбокім упадзінам. Верагодна, Тэціс некалі быў цалкам акружаны сушай, і паміж Паўночнай Афрыкай і Пірэнэйскім паўвостравам, у раёне Гібралтарскага праліва, існаваў пярэсмык. Такі жа сухапутны мост звязваў паўднёваўсходнюю Еўропу з Малой Азіяй. Не выключана, што пралівы Басфор, Дарданэлы і Гібралтарскі ўтварыліся на месцы затопленых рачных далін, а шматлікія астраўныя ланцугі, асабліва ў Эгейскім моры, злучаліся з мацерыком.

[правіць] Спасылкі


На іншых мовах