Ацэтылцэлюлоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Структурная формула

Ацэтылцэлюлоза (ацэтат цэлюлозы) — воцатнакіслыя эфіры цэлюлозы.

Фізічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Ацэтылцэлюлоза — белая аморфная маса; шчыльнасць каля 1300 кг/м3. Пры нагрэве да 190—210 °C змяняецца афарбоўка рэчыва. Пры 230 °C пачынае раскладацца.

Хімічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Шчолачы і мінеральныя кіслоты паступова амыляюць ацэтылцэлюлозу.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Ацэтат цэлюлозы атрымліваюць шляхам этэрыфікацыі цэлюлозы з воцатнай кіслатой:

ці дзеяннем воцатнага ангідрыду на цэлюлозу.

Сыравінай для атрымання ацэтылцэлюлозы служыць бавоўна або драўняная цэлюлоза. Ацэтылцэлюлоза  валодае высокай святлоўстойлівасцю, негаручасцю, добрымі фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца для вытворчасці асновы фота- і кінастужкі, ацэтатнага валакна, пластычных мас, лакаў і інш.

Другасны ацэтат атрымліваюць як вынік частковага гідролізу трыацэтата. Змяшчае да 55 % звязанай воцатнай кіслаты. Раствараецца ў ацэтоне, сумесі ацэтону і спірту, этылацэтаце, дыаксане і ў іншых арганічных растваральніках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ацетилцеллюлоза — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
  • Ацетилцеллюлоза // Фотокинотехника: Энцыклапедыя / Галоўны рэдактар Е. А. Иофис. — М.: Савецкая энцыклапедыя, 1981.