Аятала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аятала (перс.: آيت‌الله паходзіць ад араб.: آية الله, аят аль ілах «Сцяг Алаха») — найвышэшае духоўнае званне, якое даецца святарам джафарыцкай плыні ісламу. Тыя, хто мае гэта званне, з'яўляюцца знаўцамі ісламскага права, багаслоўя і з'яўляюцца настаўнікамі ў хазве — ісламскіх семінарыях. Ніжэйшым за аяталой з'яўляюцца хаджат аль іслам.

Службовая лесвіца[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Аятала» азначае вышэйшую духоўную ступень у іарархіі шыізму — мучтахіт. Гэтае ступень дае права чалавеку, які з'яўляецца аяталой, настаўнічаць у хазве, даваць абавязковыя фетвы для выканання простымі вернікамі. Гэтыя фетвы занаваны на веданні запаведаў Алаху. Аятала можа не толькі выдаваць загады, але і судзіць і караць за не выкананне Карана. Гэта адрознівае Аяталу ад святароў іншых рэлігій.

Вялікія аятолы — марджа[правіць | правіць зыходнік]

Толькі некалькі з аятолаў атрымалі назву «Вялікі аятала» («Аятола Узма»). Гэта адбываецца пры жаданні вялікай колькасці вернікаў. Вялікі аятала выдае сваю кнігу, дзе піша свае думкі і дзе можна знайсці адказы на мноства пытанняў, якія паўстаюць перад вернікамі ў іх асабістым жыцці. Кнігі называюць — Рэзала. Гэтыя кнігі з'яўляюцца вольным пераказам кнігі «Аль Урваці Ль Вутка», дзе выказванні вядомых старажытных святых прыстасоўваюць да сучаснага жыцця.

Зараз жыве каля 70 Вялікіх аятолаў. Да іх адносіцца Алі Хаменеі. Каля 7 вялікіх аятолаў жыве ў Іраку ў горадзе Наджаф — важным асяродку шыізму.

Шаблон:Духоўныя званні ў ісламе Шаблон:Шыіты