Аўсянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўсянка
LeucaspiusDelineatusMale.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucaspius delineatus Heckel, 1843

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   163737
NCBI   58322
EOL   208728

Аўся́нка, вярхоўка (Leucaspius delineatus) — від рыб сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду Leucaspius.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дасягае даўжыні 8—9 см, часцей 6 см. Цела умерана доўгае, сціснутае з бакоў. Жыве да 5 гадоў. Палавая спеласць надыходзіць на другім годзе жыцця. Нераст парцыённы, пачынаецца ў 2-й палове мая — чэрвені. Трымаецца зграйкамі. Днём плавае ў паверхні, сілкуючыся паветранымі насякомымі, ноччу апускаецца на глыбіню і сілкуецца зоапланктонам. Таксама сілкуецца ікрой рыб.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў рэках Еўропы: басейны Рэйна, Дуная, Дняпра, Прыпяці, Волгі, Заходняй Дзвіны, Нёмана і іншых. Ёсць у некаторых азёрах басейнаў Анегі і Паўночнай Дзвіны, у рэках Паўночнага Каўказа. Шматлікі від. З-за сваіх малых памераў аўсянка ніякай прамысловай каштоўнасці не ўяўляе, пры гэтым з'яўляецца кармавой базай для многіх драпежных відаў рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]