Аўтазаводзец Мінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтазаводзец
Краіна  Беларусь
Горад Мінск

Аўтазаводзец — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Мінскі аўтамабільны завод.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час клуб выступаў у чэмпіянаце БССР пад назвамі МАЗ і «Тарпеда».

З 1992 года клуб выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе ён атрымаў назву «Аўтазаводзец», падчас сезона 1996/97 да назвы клуба была дададзена назва аднаго з спонсараў — транспартнай кампаніі «Джэнці». Клуб 4 разы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, двойчы перамагаў у Кубку Беларусі.

Напярэдадні сезона 2001/02 з-за фінансавых праблем клуб адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Некалькі сезонаў ён правёў у Першай лізе, пасля чаго спыніў існаванне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
1992-93 Вышэйшая ліга 6 -
1993-94 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр -
1994-95 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр -
1995-96 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр -
1996-97 Вышэйшая ліга 4 Пераможца
1997-98 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
1998-99 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр
1999-00 Вышэйшая ліга 4 Пераможца
2000-01 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2001-02 Першая ліга 6 н/у
2005-06 Першая ліга 4 н/у

Трэнер[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным трэнерам клуба доўгі час быў Аляксандр Мікалаевіч Таніеў[1].

Вядомыя баскетбалісты[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў лідарамі «Аўтазаводца» былі вэтэраны беларускага баскетбола, якія выступалі ў 1970—1980-х гадах у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ: Мікалай Бузлякоў, Уладзімір Краўчанка, Аляксандр Папкоў, Анатоль Парфіяновіч[2], Яўген Пустагвар, Аляксандр Сатыраў[3], Сяргей Сланеўскі, Канстанцін Харашылаў, Анатоль Якубенка.

У далейшым да клуба далучыліся чэмпіёны Беларусі розных гадоў: Ігар Галабурда, Алег Гладкі, Юрый Качан, Уладзімір Кец, Віталь Маклакоў, Ігар Налівайка, Руслан Насенка, Андрэй Плотнікаў, Эдуард Прыйма, Павел Ульянка[4], Канстанцін Церцель, Генадзь Цыркін, а таксама вядомыя беларускія баскетбалісты Дзмітрый Арзютаў, Ягор Дувакін, Павел Казлоў[5], Дзмітрый Шпадарук[6].

Зноскі