Аўтаміксіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аўтаміксіс — самаапладненне; зліццё палавых клетак, якія належаць адной асобіне; досыць распаўсюджаны сярод аднаклетачных, многіх грыбоў і дыятомавых водарасцей.[1]

Аўтаміксіс — гэта тэрмін, які ўключае некалькі рэпрадуктыўных механізмаў, некаторыя з іх адносяцца да партэнагенезу.[2]

У шырокім разуменні аўтаміксіс можа быць вызначаны як від апладнення, які ўключае зліццё двух прадуктаў (з чатырох магчымых) аднаго і таго ж меётычнага дзялення. Калі зліцце гэтых меётычных прадуктаў адбылося да таго, як яны паспелі да гамет, тады гэты працэс называецца партэнагенезам. У аўтаміктычным партэнагенезе новыя асобіны адрозніваюцца адна ад адной, а таксама адрозніваюцца ад мацярынскай асобіны. Часам меёмычныя прадукты, якія зліваюцца з'яўляюцца дакладнымі копіямі, якія часам называюцца паўклонамі (англ.: half a clone).[3] Аднак яны ўсе-такі ўнікальныя і не з'яўляюцца клонамі мацярынскай асобіны.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Про автоміксис на сайті Словник.
  2. Mogie, M. (1986).
  3. Milius, S. (2007) Virgin Birth: Shark has daughter without a dad, Science News vol 171, pp 323-324.