Бабровіцкае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бабровіцкае падняцце — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у цэнтральнай частцы Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы пад назвай Заходне-Бабровіцкага выяўлена электраразведачнымі працамі ў 1964 годзе, па падсалявых адкладах — у 1969 годзе сейсмічнымі даследаваннямі.

Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Бабровіцкае падняцце — монаклінальны блок, абмежаваны на паўднёвым захадзе Гарохаўска-Хобненскім рэгіянальным разломам амплітудай 1000 м, на ўсходзе — Бабровіцкім разломам амплітудай 500 м. Мінімальная адзнака паверхні фундамента ў галаўной частцы блока -2550 м, падсалявых адкладаў — -2000 м. Па паверхні міжсалявых адкладаў вылучаецца асіметрычная брахіантыкліналь, паўднёвае крыло якой ускладнена зонаю адсутнасці міжсалявых адкладў. Памер антыкліналі 13×6 км, амплітуда 300 м, мінімальная адзнака ў скляпенні -1800 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы падняцце прадстаўлена двума купаламі памерам 3×2 км з мінімальнымі адзнакамі ў скляпенні -700 м і амплітудай 100 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]