Багдан Марцінавіч Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багдан Марцінавіч Храптовіч
Адрованж
Адрованж
Смерць не раней за 1557
Род Храптовічы
Бацька Марцін Храптовіч[1]
Маці Ганна з Глінскіх[d][1]
Жонка Аўдоцця з Друцкіх-Горскіх[d][1]
Дзеці Багдана з Храптовічаў[d][1] і Пётр Багданавіч Храптовіч[d][1]

Багдан Марцінавіч Храптовіч (? — ?) — землеўласнік, заснавальнік галіны роду Храптовічаў-Багурынскіх.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж».

У 1528 годзе атрымаў ад дзядзькі Васіля Багданавіча маёнтак Багурын (Багурым) на Валыні. Ад Багдана пайшла галіна роду Храптовічаў-Багурынскіх.

Па заказу Багдана Марцінавіча Храптовіча Фёдар Кузьмін з Нясвіжа напісаў у 1538 г. Евангелле ў «малы аркуш»[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў двойчы жанаты. У першым шлюбе з дачкой Сенькі Алізара, у другім з Аўдоццяй Іванаўнай з Друцкіх-Горскіх. З Аўдоццяй меў дачку Багдану, якая выйшла замуж за Анікея Гарнастая, і сына Пятра, які ў першым шлюбе быў з Марцыянай Лубкоўнай, а ў дргуім з князёўна Настассяй Фёдараўнай Чартарыйскай.

Зноскі

  1. а б в г д Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 63. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  2. Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 50. — 280 с. — ISBN 5-343-00891-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]