Байбак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Байбак
Steppenmurmeltier.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Грызуны

Сямейства:

Вавёркавыя

Род:

Суркі

Від:

Байбак

Навуковая назва

Marmota bobak
(Müller, 1776)

ITIS   632379
NCBI   93158

Байбак, або стэпавы сурок[1] (Marmota bobak) — грызун роду суркоў, насельнік цалінных стэпаў Еўразіі.

[правіць] Знешні выгляд

Байбак з'яўляецца адным з самых буйных прадстаўнікоў вавёркавых: даўжыня яго цела 50-70 см, маса атлусцелых самцоў дасягае 10 кг. Цела ў байбакоў тоўстае, нязграбнае, на кароткіх, моцных лапах, узброеных буйнымі кіпцюрамі. Галава вялікая, сплошчаная, шыя кароткая.

Ад іншых суркоў байбака лёгка адрозніць па кароткім хвасце (не больш за 15 см) і аднастайнай пясчана-жоўтай афарбоўцы. З-за цёмных кончыкаў асцявых валасоў яго спіна пакрыта цёмна-бурай або чорнай рабізной, згушчаецца на патыліцы і на верхняй частцы галавы. Шчокі светла-рудаватыя; пад вачыма бурыя або чорныя стракаціны. Бруха прыкметна цямнейшае; канец хваста цёмна-буры. Сустракаюцца суркі-альбіносы. Лінька ў байбакоў адзін раз у год; пачынаецца ў траўні і сканчаецца (у старых суркоў) да канца жніўня, часам зацягваючыся да верасня.

Зноскі

  1. Варыянты напісання Байбак, Стэпавы сурок у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.223
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах